Наталля Дуліна
Наталля Алегаўна Дуліна — былы дацэнт кафедры італьянскай мовы МГЛУ, была затрыманая на пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК). Пры затрыманні прысутнічала як мінімум шэсць сілавікоў. За папярэдні год Наталлю ўжо чатыры разы затрымлівалі і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах. 21 чэрвеня 2025 года Наталля апынулася на свабодзе разам яшчэ з 13 палітвязнямі.

Свабода – гэта адсутнасць страху. Мой дом – там, дзе я. Ён са мной, унутры мяне. Жыццё пасля зняволення – гэта працяг звычайнага жыцця. Яно і не перарывалася. Толькі дэкарацыі іншыя. А сцэна – тая ж. І акцёр той жа. Калі бачыш, што чалавеку дрэнна і нічым не можаш дапамагчы – трэба проста абняць яго. Я абдымаю ўсіх тых, хто яшчэ там, у зняволенні.


