Мікалай Дзядок

Мікалай Аляксандравіч Дзядок — блогер, піша і здымае відэа на грамадска-палітычныя тэмы, журналіст, актывіст анархічнага руху. Быў затрыманы позна ўвечары 11 лістапада 2020 года. Падчас затрымання яго некалькі гадзін збівалі, душылі і залівалі вочы перцовым газам, каб атрымаць паролі ад прыладаў і зняць пакаяннае відэа. 11 верасня 2025 года стала вядома, што яго вывезлі з Беларусі ў Літву.