Ларыса Шчыракова
Ларыса Фёдараўна Шчыракова — журналістка, была затрыманая ўвечары 6 снежня 2022 года пасля вобшуку ў яе доме. У той жа дзень яе сына забралі ў прытулак. 11 верасня 2025 года стала вядома, што яе вывезлі ў Літву.

Я, дзякаваць Богу, Сусвету, добрым людзям зноўку вольны чалавек і маю нарэшце магчымасць распараджацца сваім жыццём. І гэта класнае і хвалюючае пачуццё. Цяжка канешне пачынаць жыццё ў 52 года ў чужое краіне, але перада мной адчынены, зноў такі дзякуючы добрым людзям, многія дзверы і я з хваляваннем і надзеяй гляджу ў будучыню. Мяне пазбавілі дому, фізічна я не ў Беларусі, але думкамі там з маімі роднымі, сябрамі, з маім народам і вельмі спадзяюся, што хутка змагу туды вярнуцца. Але, усе ў руках Бога.


