Ірына Слаўнікава
Ірына Аляксандраўна Слаўнікава — журналістка, была затрыманая 30 кастрычніка 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з мужам па вяртанні з адпачынку. 11 верасня 2025 года стала вядома, што яе вывезлі ў Літву.

Для мяне свабода — адна з найважнейшых каштоўнасцей. Галоўнае для мяне — захоўваць сваю ўнутраную свабоду, нават калі цябе пазбавілі свабоды фізічнай: не змяняць сваім прынцыпам, не здраджваць, не рабіць подласці, заставацца верным сваім перакананням.
Мой дом — гэта месца, дзе жыве любоў і дзе мяне заўсёды чакаюць. Жыццё пасля зняволення — як новая кніга. На кожнай яе старонцы мяне чакаюць прыгоды, адкрыцці і, вядома, успаміны. Спадзяюся, у яе будзе вельмі шмат старонак. Як бы дзіўна гэта не гучала, але я вельмі сумую па людзях, якія засталіся ў зняволенні. Гэта натуральна, бо яны мае сябры і аднадумцы. Я вельмі чакаю іх на свабодзе.


