Данута Перадня

Данута Сяргееўна Перадня — студэнтка-выдатніца, якая вывучала раманска-германскую філалогію ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Кулешова. Пасля затрымання ў лютым 2022 года яе адлічылі з універсітэта. 27 лютага 2022 года Данута была затрыманая ў Магілёве. 10 снежня 2024 года яна выйшла на свабоду паводле памілавання.

Свабода — гэта пра сілу духу. Чалавека з моцным духам нельга пазбавіць унутранай свабоды. Але кожнаму чалавеку патрэбна фізічная свабода, каб мець магчымасць жыць і займацца тым, што дае яму энергію. Дом для мяне — гэта цёплы прытулак маёй душы, які не дазваляе ўнутранаму агню патухнуць нават у самыя цяжкія моманты. Жыццё пасля зняволення — гэта жыццё, якое ты аднаўляеш па крупіцах, нягледзячы на складанасці і накатваючае пачуццё згубленасці. Я ведаю, што людзі, якія засталіся за мурамі, з усіх сіл стараюцца зберагчы свае сілы — тыя, што даюць ім надзею вярнуцца дадому і зноў быць побач з любімымі.