Антаніна Канавалава
Антаніна Сяргееўна Канавалава — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 6 верасня 2020 года была затрыманая і аштрафаваная за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, аднак пасля суда яе не адпусцілі, а паўторна затрымалі ў межах крымінальнай справы. У красавіку 2025 года стала вядома, што ў Беларусі арыштавалі маёмасць яе сям’і. Раней у доме яе бацькі прайшоў вобшук па справе аб «падазрэнні ў тэрарызме ў Баранавічах». 15 снежня 2024 года Антаніна выйшла на свабоду паводле памілавання.

Свабода пасля зняволення — гэта калі раніцай адкрываеш вочы і разумееш: дзень належыць табе, а не раскладу і нелюдзям у пагонах. Жыццё пасля зняволення — ісці далей з ранамі, але не дазваляць ім ператварыцца ў кайданы. Дом — гэта бясконцае «мама, глядзі!», малечы, якія сваёй любоўю перапісваюць тваю гісторыю нанова.


