Анастасія Ганчарэвіч

Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч была затрыманая 1 лютага 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, калі разам з мужам збіралася ехаць на працу. Пасля затрымання ў яе доме правялі вобшук. 4 верасня 2024 года яна выйшла на свабоду паводле памілавання.

Дом — гэта спакой і цяпло побач з тымі, каго любіш. Свабода — гэта стан душы, які немагчыма адабраць. Жыццё пасля — гэта радасць у простых рэчах. Тым, хто застаўся, — няхай кожны новы дзень прыносіць сілы і ўнутраны спакой, а надзея застаецца побач нават у самыя цяжкія моманты.