Пытанні2025-09-02T17:02:41+00:00

ЗАРАЗ — час задаваць правільныя пытанні

Пытанні і адказы

Чаму цяпер?

Працэс вызвалення ў Беларусі ўжо пачаўся. З 2024 года было вызвалена больш за 300 палітвязняў.
Але больш за 1 100 застаюцца за кратамі. Шмат хто з іх — у цяжкім стане.Час не на іх баку.

Што працуе?

Апошнія вызваленні сталі магчымымі дзякуючы ціхай дыпламатыі, стратэгічнаму ціску і гуманітарным перамовам.

Дыпламатычны канал паміж ЗША і Мінскам, які прывёў да вызвалення Сяргея Ціханоўскага, — таму доказ.

Гэты падыход трэба падтрымліваць і пашыраць.

Што неабходна?

Дыпламатычны ўдзел, які ставіць вызваленне ў цэнтр.

Палітычная воля, каб надаваць прыярытэт жыццям.

Змена рыторыкі: ад эскалацыі — да канструктыўнай дыпламатыі, без страты рычагоў уплыву.

Чаго мы просім ад вас:

  • Падпішыце Маніфест
  • Падзяліцеся гэтым паведамленнем

  • Падтрымайце палітычны дыялог, скіраваны на вызваленне

  • Заклікайце палітыкаў дзейнічаць зараз

Пытанні, якія гучаць найчасцей

Ці азначаюць перамовы прызнанне?2025-08-15T07:57:14+00:00

Не.Перамовы — гэта не ўзнагарода. Гэта інструмент, які ва ўсім свеце выкарыстоўваюць падчас крызісаў, каб ратаваць жыцці.

Выбар дыялогу не азначае адмову ад прынцыпаў.

Ён азначае абарону тых, хто заплаціў цану за прынцыпы, якія мы ўсе падзяляем.

Але ж Лукашэнку нельга давяраць!2025-08-15T07:57:19+00:00

Мы дзейнічаем не на даверы — мы дзейнічаем на фактах. Вызваленне больш за 300 чалавек з 2024 года — гэта факт. Патрэба рэжыму выйсці з міжнароднай ізаляцыі — гэта таксама факт.

У перамовах давер не даецца загадзя — ён ствараецца праз дзеянні. Адно вызваленне — гэта крок, адказ на яго — наступны крок. Так пачынаюць рухацца нават самыя неверагодныя працэсы.

Зараз працэс ідзе павольна. Наша задача — дапамагчы яму паскорыцца.

Але ён адных вызваляе, а іншых саджае…2025-08-15T07:57:26+00:00

Наша канчатковая мэта — спыненне рэпрэсій, а не гандаль імёнамі.
Але гэта не адбудзецца адразу.

Для тых, каго вызвалілі, свабода значыць усё. Гэта не проста лічба — гэта жыццё, сям’я, будучыня. Мы не можам зводзіць усё да бухгалтарскага балансу: колькі выйшла і колькі трапіла за краты.

Давайце перастанем гаварыць пра лічбы — і пачнём гаварыць пра жыцці.

Ці падтрымліваецца гэта шырока — ці толькі вузкай групай?2025-08-15T07:57:34+00:00

Вызваленне палітвязняў, змяншэнне і, урэшце, спыненне дзяржаўных рэпрэсій, дэскалацыя і канец міжнароднай ізаляцыі — гэта не мэты «на ўскрайку».
Гэта — нацыянальная зацікаўленасць Беларусі.

Наша ініцыятыва прапануе рэалістычны, канструктыўны шлях наперад.
Ён выгодны грамадзянскай супольнасці, ён выгодны дзяржаве і спрыяе рэгіянальнай бяспецы.

Цяпер не час для далейшай палярызацыі. Цяпер час шукаць шлях наперад — разам.

Але ўсё гэта мы ўжо бачылі — дзесяць гадоў таму.2025-08-15T07:57:41+00:00

Тады рэгіянальны кантэкст быў іншым. Іншымі былі і адносіны паміж дзяржавай і грамадствам — і сталасць беларускай нацыі.

Сёння рух наперад азначае ўзяць адказнасць за нашу краіну. Гэта значыць прызнаць гэты крызіс нашай нацыянальнай праблемай — і сустрэць яго са сталасцю: праз дыялог.

Go to Top