Пра нас

Release N:OW — гэта сумесная ініцыятыва, запушчаная ў 2025 годзе платформай politzek.me, FreeBelarusPrisoners — Асацыяцыяй сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў, Фондам «21 мая», Агенцтвам еўраатлантычных спраў і ініцыятывай Taskforce Belarus.

Наша агульная мэта — дабіцца вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Мы дзейнічаем разам, каб:

  • ПРЫЦЯГНУЦЬ міжнародную ўвагу да катастрафічнай сітуацыі ў беларускіх турмах,
  • МАБІЛІЗАВАЦЬ грамадскую і палітычную падтрымку,
  • ВЯСЦІ ДЫЯЛОГ з асобамі, што прымаюць рашэнні,
  • ЗАБЕСПЯЧЫЦЬ канкрэтныя імпульсы для рашучых дзеянняў.

Наша кампанія распачалася 21 траўня 2025 года — у Дзень беларускіх палітвязняў — з публікацыі супольнага Маніфесту, які падтрымалі ўсе буйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі.