Паліна Палавінка
Паліна Аляксандраўна Палавінка была затрыманая 2 чэрвеня 2022 года ў межах крымінальнай справы па артыкулах 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 16 ч. 6 + 369‑1 КК (садзейнічанне ў дыскрэдытацыі Беларусі). Паліна — жонка палітзняволенага журналіста Дзмітрыя Лукшы, які праходзіў па той жа справе. 3 ліпеня 2024 года Паліна выйшла на свабоду.



