Данута Перадня

Данута Сяргееўна Перадня — студэнтка-выдатніца, якая вывучала раманска-германскую філалогію ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Кулешова. Пасля затрымання ў лютым 2022 года яе адлічылі з універсітэта. 28 лютага 2022 года Данута была затрыманая ў Магілёве. 12 снежня 2024 года яна выйшла на свабоду паводле памілавання.