Час вызвалення — ЦЯПЕР
Чаму мы пачалі гэтую кампанію
Пачынаючы ад 2020 года тысячы нявінных людзей у Беларусі былі абвінавачаныя па крымінальных справах толькі за мірны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку дзяржавы. Больш за 1100 чалавек застаюцца за кратамі. Іх утрымліваюць у нялюдзкіх умовах. Шмат хто хварэе. Некаторых утрымліваюць у татальнай ізаляцыі. Палітвязні паміраюць у зьняволеньні.
21 траўня 2025 года — у Дзень беларускіх палітвязняў — мы запусцілі сумесны Маніфест з патрабаваннем рэальных, даўно наспелых дзеянняў для вызвалення палітвязняў у Беларусі.
Так пачалася кампанія Release N:OW, ініцыяваная FreeBelarusPrisoners, politzek.me, Фондам «21 мая», Агенцтвам еўраатлантычнага супрацоўніцтва і Taskforce Belarus e.V..
Мы ведаем, што вызваленні магчымыя — хоць гэта і складана. Таму патрэбная шырокая падтрымка грамадства. Таму ім патрэбны вы.
ЗАРАЗ — гэта момант, калі трэба дзейнічаць
Гуманітарны крызіс у самым сэрцы Еўропы
Беларусь: 140
Азербайджан: 56
Венесуэла: 33
Расія: 4
Палітвязні на адзін мільён жыхароў
Крыніцы: «Вясна» (Беларусь), «Мемарыял» (Расія), Foro Penal (Венесуэла)
Хто яны?
За лічбай палітвязняў — больш за 1 100 чалавек — стаіць нешта значна большае. Кожны з іх — гэта чалавек, з уласнай гісторыяй, жыццём і надзеямі.
Студэнт, які ў 2020-м выйшаў з кветкай на марш.
Настаўніца, што напісала ў Facebook супраць вайны ва Украіне
Журналіст, які асвятляў пратэст
Бацька, які ахвяраваў 20 еўра, каб падтрымаць рэпрэсаваную сям’ю
Пенсіянер, які нёс бел-чырвона-белы сцяг
Гэта не радыкалы.
Гэта нашы суграмадзяне — людзі, якія верылі ў годнасць, праўду і мір. Яны скарысталіся сваім канстытуцыйным правам гаварыць — і цяпер адбываюць доўгія турэмныя тэрміны за гэта.
Я ўяўляла сабе як верталёт садзіцца на турэмны двор, каб забраць нас. Я ўсё пыталася зразумець: чаму ён не прылятае? Чаму нейкія міратворцы ААН не ратуюць нас? Ты там, і крычыш унутры: чаму я тут? Чаму ніхто не прыходзіць па нас?
– Анастасія Булыбенка, студэнтка.
Цытата з радыёпраграмы пра калоніі ў Беларусі
Час для вызвалення — Цяпер
Мы ведаем: вызваленні магчымыя
З 2024 года было вызвалена больш за 300 палітвязняў — у тым ліку дзякуючы ціхім дыпламатычным намаганням за кулісамі. Мы ўдзячныя, што гэты працэс пачаўся, — і хочам, каб ён працягваўся.
Дыпламатыя ўжо адкрыла дзверы. Не хапае толькі волі, каб прайсці праз іх.
Складаныя перамовы і паступовы выхад з крызісу лепшыя за бязлітаснае супрацьстаянне, якое можа прывесці да вельмі сур’ёзных наступстваў: беднасці і галечы, гвалту і несправядлівасці, што спустошаць Беларусь.
– Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
Апошняе слова перад судом, 13 лютага 2023 года