Пра нас
Release N:OW — гэта сумесная ініцыятыва, запушчаная ў 2025 годзе платформай politzek.me, FreeBelarusPrisoners — Асацыяцыяй сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў, Фондам «21 мая», Агенцтвам еўраатлантычных спраў і ініцыятывай Taskforce Belarus.
Наша агульная мэта — дабіцца вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Мы дзейнічаем разам, каб:
- ПРЫЦЯГНУЦЬ міжнародную ўвагу да катастрафічнай сітуацыі ў беларускіх турмах,
- МАБІЛІЗАВАЦЬ грамадскую і палітычную падтрымку,
- ВЯСЦІ ДЫЯЛОГ з асобамі, што прымаюць рашэнні,
- ЗАБЕСПЯЧЫЦЬ канкрэтныя імпульсы для рашучых дзеянняў.
Наша кампанія распачалася 21 траўня 2025 года — у Дзень беларускіх палітвязняў — з публікацыі супольнага Маніфесту, які падтрымалі ўсе буйнейшыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі.